Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:17 ]  Канцлер Нямеччыны супраць сьмяротнага пакараньня Хусэйна


ФРАНКФУРТ. Канцлер Нямеччыны Гергард Шрэдэр выказаўся супраць сьмяротнага пакараньня Садама Хусэйна. У інтэрвію газэце “Bild” Шрэдэр падкрэсьліў, што выступае супраць пакараньня сьмерцю ўвогуле. Раней гэтым тыднем прэзыдэнт ЗША Джордж Буш гаварыў, што Хусэйн заслугоўвае на “максымальнае пакараньне” за зьверствы, учыненыя ў Іраку. У сваю чаргу высокія прадстаўнікі многіх эўрапейскіх краінаў, а таксама Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў ужо выступілі супраць вынясеньня сьмяротнага прысуду Садаму Хусэйну.
XS
SM
MD
LG