Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:12 ]  Лібія адмаўляецца ад распрацоўкі зброі масавага зьнішчэньня


ЛЁНДАН. Лібійскі лідэр Кадафі заявіў, што Лібія адмаўляецца ад праграмаў па распрацоўцы зброі масавага зьнішчэньня, - паведамляе ВВС. Паводле некаторых зьвестак, раней Лібія сапраўды займалася распрацоўкай хімічнай і біялягічнай зброі, аднак адмаўлялася ў гэтым прызнацца. Камэнтуючы крок Лібіі прэзыдэнт ЗША Буш адзначыў, што Кадафі бязь нейкіх дадатковых умоваў пагадзіўся дапусьціць у краіну міжнародных інспэктараў. Паводле брытанскага прэміера Блэра, цяпер у рэгіёне і ва ўсім сьвеце стала больш бясьпечна.
XS
SM
MD
LG