Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:03 ]  АБСЭ прафінансуе прэзыдэнцкія выбары ў Грузіі

ТБІЛІСІ. Арганізацыя бясьпекі й супрацоўніцтва ў Эўропе выдзеліць Грузіі каля 4 мільёнаў эўра на рыхтаваньне прызначаных на 4 студзеня прэзыдэнцкіх выбараў. Пра гэта сёньня паведаміў кіраўнік місіі АБСЭ ў Тбілісі Рой Рыў. Паводле словаў Рыва, яшчэ блізка двух мільёнаў эўра Грузія атрымае ад Эўразьвязу й Эўракамісіі. Мяркуецца, што правядзеньне прэзыдэнцкіх выбараў запатрабуе прыблізна двух з паловаю мільёнаў эўра. Астатнія з выдзеленых грошай павінны быць выкарыстаныя на арганізацыю ў Грузіі парлямэнцкіх выбараў – іх дата пакуль не прызначаная.
XS
SM
MD
LG