Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:01 ]  Вайсковыя базы ЗША будуць разьмешчаныя ў Баўгарыі


САФІЯ. Парлямэнт Баўгарыі падтрымаў прапанову ўраду разьмясьціць у краіне вайсковыя базы ЗША й НАТО. Паводле словаў міністра замежных справаў Баўгарыі Саламона Пасі, такая пастанова сьведчыць пра стабільнасьць замежнапалітычнага курсу краіны. Намесьнік міністра абароны ЗША Дуглас Фэйт у лістападзе праводзіў кансультацыі з Баўгарыяй і Румыніяй пра разьмяшчэньне амэрыканскіх вайсковых базаў на тэрыторыі гэтых дзяржаваў.
XS
SM
MD
LG