Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:07 ]  Расейскія сілы ўступілі ў бой з чачэнскімі партызанамі, якія некалькі дзён назад забілі 9 памежнікаў


МАХАЧКАЛА. Расейскія сілы ўступілі сёньня ў сутычку з чачэнскімі партызанамі, якія некалькі дзён назад забілі 9 памежнікаў і на пэўны час захапілі вёскі ў паўдзённай частцы Дагестану. Сакратар Рады Бясьпекі Дагестану Ахмэд Набі Маджыгаіеў паведаміў, што што ад 16 да 20 партызанаў былі забітыя ў вёсцы Сагада. Прадстаўнік расейскага прэзыдэнта сказаў, што загінулі 10 чачэнскіх партызанаў. Цягам апошніх сутак у Чачні ў сэрыі нападаў 5 расейскіх вайскоўцаў загінулі і 10 параненыя.
XS
SM
MD
LG