Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:17 ]  У Турцыі арыштаваны арганізатар замахаў у Стамбуле


СТАМБУЛ. Турэцкая паліцыя арыштавала чалавека, падазраванага ў арганізаваньні тэрарыстычных актаў, у выніку якіх у мінулым месяцы загінулі 62 чалавекі. Паліцыя паведаміла, што турэцкі грамадзянін Аднан Эрсэз быў затрыманы ў часе, калі спрабаваў выехаць з краіны. Паводле турэцкай прэсы, у 2001 годзе Эрсэз прайшоў навучаньне ў адным зь лягераў "Аль-Кайды" ў Аўганістане. Паводле газэты "Хурыет", Асама бін Ладэн асабіста прасіў Аднана Эрсэза арганізаваць атакі на амэрыканскія базы ды іншыя вайсковыя аб’екты ў Турцыі, і толькі ў сувязі з узмоцненымі захадамі бясьпекі тэрарысты правялі выбухі на цывільных аб’ектах.
XS
SM
MD
LG