Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:12 ]  Міратворчыя сілы НАТО будуць разьмешчаныя й паза Кабулам

БРУСЭЛЬ. Амбасадары краінаў НАТО ўхвалілі разьмяшчэньне да канца гэтага году міратворчых сілаў паза Кабулам. Пад камандаваньне міжнародных сілаў бясьпекі мае перайсьці ўзначальваная Нямеччынай група спецыялістаў у горадзе Кундуз. Альянс НАТО разьмясьціў свае сілы ў Афганістане ў сьнежні 2001 году. З прычыны нападаў з боку рэштак сілаў талібану а таксама супраціву з боку некаторых палявых камандзіраў, працэс стабілізацыі абстаноўкі ў краіне праходзіць марудна.
XS
SM
MD
LG