ЛОС-АНЖЭЛЕС. Суд амэрыканскага штату Каліфорнія выставіў афіцыйнае абвінавачваньне зорцы поп-музыкі Майклу Джэксану ў зьвязку з дамаганьнем непаўнагадовых. Паводле пракурора, акрамя таго Джэксан абвінавачваецца ў сьвядомым сьхіленьні дзяцей да алкаголю. Сам 45-цігадовы сьпявак катэгарычна абвяргае ўсе гэтыя абвінавачваньні. У выпадку, калі суд прызнае Джэксана вінаватым, яму будзе пагражаць пазбаўленьне волі да 24 год.