Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:53 ]  Іран пагадзіўся на раптоўныя інспэкцыі МАГАТЭ

ВЕНА. Іран сёньня падпісаў дадатковы пратакол да пагадненьня аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі. Гэты пратакол дазваляе інспэктарам ААН праводзіць раптоўныя праверкі іранскіх ядзерных аб’ектаў. Учора віцэ-прэзыдэнт Ірану Галамрэза Агазадэ сказаў, што Іран пагадзіўся падпісаць пратакол, каб давесьці, што яго ядзерная праграма цалкам мірная і ня тычыцца вытворчасьці ядзернай зброі. Міжнароднае агенцтва ў атамнай энэргіі (МАГАТЭ) ў лістападзе скрытыкавала Іран за адмову цягам 18 месяцаў даць інспэктарам доступ да ядзерных дасьледваньняў, якія патэнцыйна могуць прывесьці да вытворчасьці зброі. МАГАТЭ папярэдзіла, што што далейшыя парушэньні могуць прывесьці да звароту ў Раду бясьпекі ААН наконт магчымых санкцыяў супраць Ірану.
XS
SM
MD
LG