Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:51 ]  Новыя забітыя ў Іраку


БАГДАД. Падчас вайсковай апэрацыі ў паўночнаірацкім горадзе Самара, што пачалася ў аўторак, амэрыканскія вайскоўцы забілі двох чалавек і затрымалі 86. Пра гэта сёньня паведамілі прадстаўнікі амэрыканскага войска. Учора ў Багдадзе забілі аднаго з чальцоў Найвышэйшай Рады Ісьлямскай Рэвалюцыі Муханада аль-Хакіма, калі ён выходзіў са свайго дому. Прадстаўнік гэтай шыіцкай партыі зьвінаваціў у забойстве прыхільнікаў былога ірацкага дыктатара Садама Хусэйна. Тым часам натоўп у горадзе Нэджэф забіў аднаго з чыноўнікаў былой кіроўчай партыі Баас, які удзельнічаў у задушэньні шыіцкага паўстаньня ў 1991 годзе. Сёньня ўначы ў Багдадзе быў забіты амэрыканскі салдат, калі амэрыканскі патруль абстралялі з засады.
XS
SM
MD
LG