МАСКВА. Сёньня ў Маскву прыбыў адмысловы пасланьнік
ЗША Джэймс Бэйкер. Ён паспрабуе пераканаць расейскі ўрад сьпісаць частку ірацкага доўгу Расеі. Бэйкер сустракаецца з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным, каб абмеркаваць гэты доўг на 8 мільярдаў даляраў. Раней сёньня намесьнік міністра замежных справаў Расеі Юры Фядотаў заявіў, што пытаньне ірацкага доўгу трэба вырашаць праз Парыскі клюб краінаў-крэдытораў.