Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:05 ]  Буш знаходзіцца ў медычным цэнтры Уолтэр Рыд у Вашынгтоне


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш мусіць прайсьці сёньня медычнае абсьледваньне ў цэнтры Уолтэр Рыд у Вашынгтоне. Паводле прадстаўніка Белага Дому, днямі амэрыканскі лідэр ў часе традыцыйнай прабежкі адчуў рэзкі боль ў правым калене і далей ужо ня змог працягваць свае спартовыя заняткі. У шпіталі Джордж Буш наведае тых амэрыканскіх вайскоўцаў, якія былі параненыя ў Іраку і, магчыма, таксама Коліна Пауэла, якому ў панядзелак была зробленая хірургічная апэрацыя па выдаленьні злаякаснай пухліны ў прастаце.
XS
SM
MD
LG