БАГАДАД. Прадстаўнік часовага ірацкага ўраду сёньня заявіў, што былы ірацкі дыктатар Садам Хусэйн утрымліваецца ў раёне Багдаду. Амэрыканскія ўлады адмаўляюцца назваць месца, дзе трымаюць арыштавага Садама.
Раней сёньня грузавік з палівам выбухнуў у Багдадзе, забіўшы прынамсі дзесяць чалавек і параніўшы яшчэ пятнаццаць. Прадстаўнік міністэрства ўнутраных справаў Іраку генэрал Нуры аль-Нуры сказаў, што сярод загінулых, верагодна, і два чалавекі якія выбухнулі грузавік.