СТРАСБУР. Найбуйнейшая фрацкыя ў Эўрапейскім парлямэнце – Эўрапейская народная партыя і Дэмакраты Эўропы – выступіла з ініцыятывай зрабіць вымову Расеі за беспадстаўныя абвінавачваньні супраць Латвіі. У праекце рэзалюцыі ўзгадваюцца закіды з боку Расеі на адрас Латвіі ў дыскрымінацыі меншасьцяў. У той жа час у справаздачах міжнародных арганізацыяў робіцца выснова, што Латвія выправіла сытуацыю і адпавядае ўсім міжнародным стандартам.