Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:22 ]  У Чэхіі будуць навучаць ірацкіх дыпляматаў


ПРАГА. Дыпляматычная акадэмія Міністэрства замежных спраў Чэхіі ад новага году пачне навучаць маладых ірацкіх дыпляматаў. Першыя навучэнцы прыедуць у Чэхію паводле рэкамэндацыі часовага ірацкага ўраду і чэскага пасольства ў Багдадзе. Намесьнік міністра замежных справаў Чэхіі Пэтар Колар кажа, што знайсьці кваліфікаваных кандыдатаў было цяжка, бо большасьць адпаведна адукаваных маладых іракцаў зь веданьнем замежных моваў былі ці ў эміграцыі ці зьвязаныя з рэжымам Садама Хусэйна. Акрамя таго іракцы цяпер ня маюць стандартных пашпартоў, таму былі праблемы з атрыманьнем чэскіх візаў. Падрыхтоўка ірацкіх дыпляматаў – гэта частка ўнёску Чэхіі ў паваенную адбудову Іраку. Чэскія адмыслоўцы таксама навучаюць іракцую паліцыю ў Багдадзе.
XS
SM
MD
LG