Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:38 ]  К.Анан: Улада ў павінна быць перададзеная іракцам неадкладна


НЬЮ-ЁРК. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заявіў, што цяпер, пасьля арышту Садама Хусэйна, надзея на стабільнасьць у Іраку палягае ў хуткай перадачы ўлады грамадзянам гэтай краіны. Па паседжаньні Рады бяьпекі ААН Кофі Анан падкрэсьліў, што перадаць уладу пераходнаму ўраду Іраку трэба неадкладна. Кофі Анан заклікаў Раду бясьпекі дакладна вызначыць палітычную ролю ААН у Іраку. Без гэтага, падкрэсьліў Генэральны сакратар ААН, немагчыма вырашыць пытаньне што да вяртаньня ў Ірак місіі Арганізацыі аб’яднаных нацыяў. Міністар замежных справаў Іраку Хашыяр Зэбары заклікаў Раду бясьпекі пераадолець розніцу ў падыходах да вайны ў Іраку ды аб’яднацца, каб дапамагчы краіне пабудаваць стабільнае дэмакратычнае грамадства.
XS
SM
MD
LG