Страсбур Старшыня Эўракамісыі Рамана Продзі лічыць, што няўдача нядаўняга саміту Эўразьвязу азначае часовае прыпыненьне працэсу эўраінтэграцыі.
Нагадаем, што ў Бруселі кіраўнікі краінаў- сябраў Зьвязу і краінаў-кандыдатаў ня здолелі дамовіцца пра разьмеркаваньне галасоў у ворганах кіраваньня аб’яднанай Эўропы. З прычыны пазыцыі Польшчы і Гішпаніі, якія настойвалі на пашырэньні свайго прадстаўніцтва, прыняцьцё праэкту Канстытуцыі Эўразьвязу было адкладзенае.
Выступаючы сёньня на пасяджэньні Эўрапарляменту, старшыня Эўракамісыі Рамана Продзі ня выключыў магчымасьці “рознахуткаснай” інтэграцыі, гэта значыць заключэньне шэрагам краінаў Зьвязу больш шчыльнага палітычнага і эканамічнага саюзу.
Сільвіа Бэрлусконі, прэмьер-міністар Італіі, якая зараз старшынюе ў Эўразьвязе, выказаўся супраць такога, паводле яго словаў , “падзелу Зьвязу”.