Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:43 ]  У Іраку працягваюцца напады на амэрыканскіх вайскоўцаў


Багдад Сёньня ноччу ў Іраку адбыліся некалькі нападаў на амэрыканскіх вайскоўцаў. У горадзе Самарра на поўначы краіны ў баі было забіта 15 баевікоў. У гарадох Эль-Фалуджа і Рамадзі ў перастрэлках загінулі два іракцы і паранены адзін амэрыканскі салдат. Яшчэ тры амэрыканскія салдаты былі параненыя ў Такрыце. Амэрыканскія сьледчыя тым часам працягваюць дапытваць былога прэзыдэнта Іраку Садама Хусэйна. Яму задаюць пытаньні пра ягоныя сувязі з узброеным ірацкім супрацівам. Мейсцазнаходжаньне былога дыктатара не паведамляецца.
XS
SM
MD
LG