Парыж Злучаныя Штаты і Францыя дасягнулі прынцыповай дамоўленасьці ад дараваньні дагоў Іраку – пра гэта заявіў сёньня былы дзяржсакратар ЗША Джэймс Бэйкэр пасьля перамоваў з кіраўніцтвам Францыі. Паводле Бэйкэра прэзыдэнт Францыі Жак Шырак лічыць неабходным скасаваць хаця частку зьнешняй запазычанасьці Іраку. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш прызначыў Бэйкера сваім адмысловым пасланікам. Пасьля Францыі Бэйкэр правядзе перамовы пра скасаваньне ірацкай запазычанасьці з кіраўнікамі Нямеччыны, Італіі, Расеі і Велікабрытаніі. 19 краінам так званага “Парыскага клюбу” Ірак вінны 40 мільярдаў даляраў, у тым ліку 8 мільярдаў – Расеі, 4 мільярды – Нямеччыне, 3 мільярды - Францыі. Агульная зьнешняя запазычанасьць Іраку складае 120 мільярдаў даляраў.