Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:06 ]  Сямья Хусэйна хоча, каб яго судзіў міжнародны, а не ірацкі суд


Багдад Нядаўна створаны ў Іраку трыбунал, які павінен дасьледваць справы аб ваеных і дзяржаўных злачынствах, пакуль не гатовы да правядзеньня судовых працэсаў. Пра гэта заявіла чалец кіроўнай Рады Іраку, судьдзя Дара Нуралдзін. Паводле яе фармаваньне складу гэтага суду возьме некалькі месяцаў. Ня выключана, што працэдуру суду над былым кіраўніком краіны вызначыць пераходны ўрад Іраку, які будзе сфармаваны бліжэйшым часам. Паводле дачка Садама Хусэйна Рагад, якая жыве ў Ярданіі, сямья былога лідэра Іраку патрабуе, каб яго судзіў міжнародны суд, а не трыбунал, ствараны новымі ўладамі Іраку.
XS
SM
MD
LG