Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:00 ]  У Афганістане працягваецца пасяджэньне Лоя Джырга

Кабул У афганскай сталіцы працягвае працу Ўсеафганская Рада – Лоя Джарга. Мінулай ноччу ў Кабуле выбухнулі тры ракеты, ніхто не пацярпеў. Учора Лоя Джарга пачала абмяркоўваць праэкт новай Канстытуцыі Прэзыдэнт краіны Гамід Карзай выступае за тое, каб новая Канстытуцыя пашырыла паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. Шэраг дэлегатаў Лоя Джырга лічаць, што Афганістану болей падыходзіць парляменцкая рэспубліка. Сёньня ж на ўсходзе Афганістану амэррыканскія войскі пры падтрымцы гелікоптэраў правялі апэрацыю супраць талібаў і аль-кайдаўцаў. Два баевікі забітыя, трое – параненыя.
XS
SM
MD
LG