ТБІЛІСІ. Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Грузіі Ніно Бурджанадзэ мае намер наведаць бліжэйшым часам Маскву. Канкрэтны тэрмін паездкі не названы. Паведамляецца, што будучы візыт абмяркоўваўся ўчора ў Баку паміж Бурджанадзэ і расейскім прэзыдэнтам Пуціным. Абодва лідэры прыбылі ў азэрбайджанскую сталіцу для ўдзелу ў пахаваньні Гэйдара Аліева. Паводле паведамленьняў, сёньня ў Маскву прыбывае міністар замежных справаў Грузіі Джапарыдзэ, які правядзе кансультацыі з адказнымі ўрадавымі асобамі Расеі.