БАГДАД. Вялікабрытанія выступіла супраць правядзеньня суду над Садамам Хусэйнам у тых інстанцыях, якія дапускаюць у якасьці пакараньня сьмерць. Пра гэта заявіў пасол Вялікабрытаніі ў Іраку Джэрэмі Грынстак. Тым часам старшыня Кіроўчай рады Іраку Абдэль Азіз Аль-Хакім сказаў сёньня, што Хусэйн стане перад судом у Багдадзе й можа быць пакараны сьмерцю. Працэс у справе былога дыктатара, хутчэй за ўсё, пройдзе ў спэцыяльным трыбунале, створаным на пастанову Кіроўчай рады Іраку.