Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:15 ]  Уэсьлі Кларк пасьведчыў у справе Слабадана Мілошавіча

ГААГА. Былы ачольнік войскаў НАТО ў Эўропе, адзін з кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта ЗША Ўэсьлі Кларк пасьведчыў сёньня на працэсе ў справе экс-прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча. Пяцігадзіннае паседжаньне трыбуналу праходзіла за зачыненымі дзьвярыма. Уэсьлі Кларк адмовіўся расказаць журналістам пра характар сваіх сьведчаньняў. Генэрал, аднак, заявіў, што суд над Мілошавічам дапаможа аднавіць справядлівасьць у дачыненьні да ахвяраў этнічных чыстак 1990-ых гг. на Балканах. У ходзе далейшых слуханьняў Мілошавіч будзе мець магчымасьць перакрыжаванага допыту Кларка. Экс-прэзыдэнт Югаславіі сам бароніць сябе па 66 пунктах абвінаваўчага акту.
XS
SM
MD
LG