БАКУ. У сталіцы Азэрбайджану сёньня пахаваны былы прэзыдэнт гэтай краіны Гейдар Аліеў. У жалобнай цырымоніі ўдзельнічалі прэзыдэнты Расеі, Украіны й Казахстану, а таксама высокапастаўленыя прадстаўнікі ЗША, Францыі, Грузіі, Ірану, Турцыі й шэрагу іншых дзяржаваў. Правесьці Гейдара Аліева ў апошнюю дарогу сабраліся дзясяткі тысяч жыхароў Азэрбайджану. Аліеў памёр у мінулую пятніцу ў ЗША. Прычынаю сьмерці стала вострая сардэчная недастатковасьць.