Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:12 ]  У Парыжы праходзяць ірацка-францускія перамовы

ПАРЫЖ. Дэлегацыя Кіроўчай рады Іраку праводзіць сёньня ў Парыжы перамовы з прэзыдэнтам Францыі Жакам Шыракам і кіраўніком вонкавапалітычнага ведамства Дамінікам дэ Вільпэнам. У складзе ірацкай дэлегацыі - кіраўнік часовай рады Абдэль Азіз аль Хакім і міністар замежных справаў Хашыяр Зэбары. Галоўныя тэмы перамоваў –судовы працэс над Садамам Хусэйнам і пэрспэктывы пераачы ўлады ў Іраку самім іракцам. Пасьля Парыжу ірацкая дэлегацыя наведае Нью-Ёрк, дзе прапануе Радзе бясьпекі ААН плян аднаўленьня сувэрынітэту Іраку.
XS
SM
MD
LG