Багдад Мінулай ноччу ў Іраку быў арыштаваны былы прэзыдэнт краіны Садам Хусэйн.
Сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Багдадзе камандуючы амэрыканскімі войскамі ў рэггіёне генерал Рыкарда Санчэс заявіў:
(Санчэс:)Мінулай ноччу прыблізна а 8 гадзіне паводле мясцовага часу сілы чацьвертай пяхотнай дывізыі разам са спэцяльнымі сіламі правялі апэрацыю “Чырвоны сьвітанак” па захопу былога ірацкага дыктатара Садама Хусэйна
Хусэйн быў затрыманы у мястэчцы Ад-Давар каля гораду Тыкрыт. Апэрацыя адбылася без ужываньня зброі.
“Над Садамам Хусэйнам адбудзецца справядлівы суд, у якім ён адмаўляў мільёнам людзей” – завіў сёньня прэзыдэнт ЗША Джордж Буш.
Ён падкрэсьліў, што арышт былога дыктатара мае велізарнае значэньне для стварэньня свабоднага Іраку.
Ён прынамсі заявіў:
(Буш:)Для пераважнай большасьці іракцаў, якія жадаюць жыць, як свабодныя людзі, гэтая падзея дае гарантыю, што камэры катаваньняў і тайная паліцыя сышлі назаўжды.
Змрочная і бязлітасная эпоха ў гісторыі Іраку завершылася. Настаў дзень надзеі. Усе жыхары Іраку зараз могуць аб’яднацца, сканчыць гвалт і будаваць новы Ірак
Я пасылаю паведамленьне іракцам – вы не павінны баяцца, што праўленьне Садама Хусэйна калі небудзь вернецца.
Разам з тым прэзыдэнт ЗША падкрэсьліў, што змаганьне з тэрорам ня скончанае.
(Буш:)Арышт Хусэйна не азначае канец гватлу ў Іраку. Мы ўсё яшчэ сутыкаемся з тэрарыстамі, для якіх лепш працягваць забіваць нявіных людзей, чым дапусьціць свабоду ў сэрца Блізкага Ўсходу. Гэтыя людзі – наўпроставая пагроза амэрыканцам і мы нанясем паразу гэтым людзям.
Старшыня кіруючай Рады Іраку Абдул Азіз Аль-Хакім пракамэнтаваў арышт Хусэйна наступным чынам.
(Аль-Хакім:)Гэта вялікі дзень для ўсяго чалавецтва, ня толькі для ірацкага народу. Гэта вялікі дзень для усіх нас – прахільнікаў міру, бо гэты злачынца зрабіў злачынствы супраць чалавецтва, а ня толькі супраць ірацкага народу.
Тысячы людзей выйшлі на вуліцы Багдаду і іншых ірацкіх гарадоў, сьвяткуючы арышт былога дыктатара.
Арышт Садама Хусэйна віталі лідэры шэрагу краінаў. Кіраўнік ураду Велікабрытаніі Тоні Блэр заявіў, што арышт паклаў канец перасьцярогам наконт вяртаньня Хусэйна да ўлады. Брытанскі прэмьер-міністар таксама сказаў:
(Блэр:)Ягонае кіраваньне прінесла страх, жорсткасьць і раскол, дык хай жа ягоны арышт прывядзе да згоды і міру ўсіх народаў, што жывуць у Іраку
Зараз час вялікіх магчымасьцяў. Мы мусім не страціць яго і выкарыстаць на карысьць народу Іраку, людзей на Блізкім Ўсходзе і ва ўсім сьвеце.
Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак мяркуе, што арышт Хусэйна дазволіць іракцам самім вырашаць свой лёс у сувэрэным Іраку. Канцлер Нямеччыны Гэргард Шродар павіншаваў прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша з арыштам былога ірацкага дыктатара. Міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішар выступіў з наступнай заяваю.
(Фішар:)Нямецкі ўрад вітае гэты арышт, мы віншуем кааліцыю з гэтым важным посьпехам ў справе сабоды і стабільнасьці для народу Іраку і ўсяго рэгіёну. Садам Хусэйн быў пачварным дыктатарам, які зараз апынецца перад справядлівым пакараньнем. Зараз зьявіўся шанец зьменьшыць гвалт, спыніць тэрор, узяць энэргічныя высілкі па адбудове краіны. У той самы час ёсьць магчымасьць хутчэйшай перадачы ўлады часоваму ірацкаму ўраду. Гэта будзе ўнёскам у стабільнасьць
Міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў выказаў упэўненасьць, што арышт Хусэйна зробіць Ірак больш бясьпечным мейсцам.