Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:32 ]  Галасы туркаў-кіпрыётаў падзяліліся пароўну

НІКАСІЯ На акупаванай Турэччынай частцы Кіпру сёньня прайшлі парляменцкія выбары. Паводле папярэдніх вынікаў партыі прыхільнікаў і праціўнікаў ўзьяднаньня Кіпру набралі прыблізна роўную колькасьць галасоў. Дзьве партыі, якія падтрымліваюць цяперашняга лідэра туркаў-кіпрыётаў Рауфа Дэнкташа, набралі разам 47% галасоў. Нядаўна Дэнкташ адхіліў прапанаваны ААН плян аб’яднаньня выспы. У той жа час тры апазыцыйныя партыі, якія выступаюць за аб’яднаньне турэцкай і грэцкай часткаў Кіпру набралі 50%. У траўні наступнага году грэцкая частка Кіпру стане сябрам Эўразьвязу. Далучэньне да Зьвязу турэцкай часткі выспы магчыма толькі ў выпадку ўзьяднаньня Кіпру.
XS
SM
MD
LG