БАКУ. У Азэрбайджане абвешчана сямідзённая жалоба ў сувязі зь сьмерцю былога прэзыдэнта краіны Гейдара Аліева. Аліеў памёр у пятніцу ў клініцы амэрыканскага гораду Кліўлэнд. Прычынаю сьмерці стала вострая сардэчная недастатковасьць.
Былога прэзыдэнта Азэрбайджану пахаваюць у панядзелак у Баку.