Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:58 ]  Грузія: ЦВК не зарэгістравала былога міністра дзяржбясьпекі кандыдатам на пасаду прэзыдэнта краіны


ТБІЛІСІ. Цэнтральная выбарчая камісія Грузіі адмовіла экс-міністру дзяржаўнай бясьпекі гэтай краіны Ігару Геаргадзэ ў рэгістрацыі кандыдатам на пасаду прэзыдэнта. Адпаведная пастанова прынятая ў суботу ўвечары. Падставаю для таго, каб не зарэгістраваць Геаргадзэ, стаў дакумэнт зь Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі, які сьведчыць, што былы міністар дзяржбясьпекі апошнія два гады ня жыў па адрасе, запісаным у рэгістрацыйнай заяве. Згодна з грузінскім заканадаўствам, кандыдат у прэзыдэнты Грузіі павінен два гады перад выбарамі стала жыць на тэрыторыі краіны.
XS
SM
MD
LG