МАДЭНА. У суботу адбыўся шлюб знакамітага тэнара Лючана Павароцьці й яго колішняй асыстэнткі Нікалеты Мантавані. Вясельле 68-гадовага Павароцьці й 33-гадовай Мантавані прайшло ў тэатры Мадэны – роднага гораду сьпевака. У вясельнай цырымоніі ўдзельнічалі шматлікія знакамітыя госьці, сярод якіх сябры жаніха – тэнары Плясыда Дамінга й Хасэ Карэрас.