Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:01 ]  Прыняцьце аўганскай канстытуцыі адкладзенае

КАБУЛ. Кіраўніцтва Аўганістану перанесла адкрыцьцё Ўсеаўганскай Рады старэйшынаў з 13-га на 14-га сьнежня. Адкрыцьцё Лоя Джыргі адкладзена ўжо другі раз праз тое, што ня ўсе 500 дэлегатаў прыбылі ў Кабул. Як паведаміў дырэктар сакратарыяту Канстытуцыйнай камісіі Фарук Вардак, цяпер чакаецца прыезд прыкладна 50 дэлегатаў, прызначаных аўганскім лідэрам Хамідам Карзаем. Лоя Джырга мае прыняць новую канстытуцыю Аўганістану.
XS
SM
MD
LG