НЬЮ-ЁРК. Прадстаўнік ААН на Блізкім Усходзе Тэр’е Роэд-Ларсэн заявіў, што ўсё яшчэ застаецца магчымасьць перамоваў паміж Ізраілем і прадстаўнікамі Палестыны. Паводле Роэд-Ларсэна, для абодвух бакоў канфлікту надыйшоў час выканаць свае абавязаньні, што выцякаюць з пляну мірнага ўрэгуляваньня “дарожная мапа”. Учора пасьля перамоваў з Дзяржсакратаром ЗША міністар замежных справаў Ізраілю Сільван Шалом заявіў, што перамовы з Палестынай трэба аднавіць неадкладна.