ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш учора падпісаў закон, які ўводзіць эканамічныя й дыпляматычныя санкцыі супраць Сірыі, але адначасова дае магчымасьць лідару ЗША гэтыя санкцыі скасаваць. Закон забараняе пастаўкі ў Сірыю тавараў, што могут быць выкарыстаныя ў ваенных мэтах. Санкцыі ўведзеныя ў зьвязку зь фінансаваньнем Сірыяй тэрарыстычных груповак Палестыны й Лівану.