Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:10 ]  Памёр былы прэзыдэнт Азэрбайджану Гейдар Аліеў

КЛІЎЛЭНД. У гэтым амэрыканскім горадзе ў пятніцу памёр былы прэзыдэнт Азэрбайджану Гейдар Аліеў. Аліеў з 6 жніўня знаходзіўся ў кліўлэндзкай клініцы, дзе праходзіў курс лячэньня з дыягназам вострая сардэчная недастатковасьць. 2 кастрычніка Гейдар Аліеў заявіў, што ня будзе ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. 15 кастрычніка прэзыдэнтам Азэрбайджану быў абраны сын Аліева Ільхам. Пахаваньне Гейдара Аліева пройдзе ў Азэрбайджане – найбліжэйшымі днямі цела нябожчыка будзе адпраўлена на бацькаўшчыну.
XS
SM
MD
LG