ТБІЛІСІ. Сёньня ў Грузіі завяршыўся тэрмін падачы ў Цэнтральную выбарчую камісію подпісаў у падтрымку кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта гэтай краіны. Згодна з грузінскім заканадаўствам, для рэгістрацыі кандыдата павінна быць сабрана ня менш за 50 тысяч подпісаў выбарнікаў. Паводле інфармацыі Цэнтравыбаркаму, патрэбную колькасьць подпісаў здалі сем прэтэндэнтаў. Аглядальнікі прагназуюць, што асноўная барацьба на выбарах разгорнецца паміж лідэрам “Нацыяналнага руху” Міхаілам Саакашвілі й былым упаўнаважаным экс-прэзыдэнта Шэварнадзэ Тэймуразам Шашыяшвілі.