Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:50 ]  Прэзыдэнт Літвы не зьбіраецца пакідаць сваёй пасады

ВІЛЬНЯ. Прэзыдэнт Літвы Раландас Паксас чарговы раз выключыў магчымасьць сваёй добраахвотнай адстаўкі. У інтэрвію агенцтву “France Press” Паксас ізноў адхіліў усе вінавачаньні, выстаўленыя яму спэцыяльнай парлямэнцкай камісіяй. Тым часам за імпічмэнт прэзыдэнта ўжо выказаліся каля 40 дэпутатаў Сэйму, тады як, згодна зь літоўскімі законамі, для пачатку працэдуры адхіленьня кіраўніка дзяржавы ад улады даволі 36 галасоў. Пастанова пра зьняцьце прэзыдэнта можа быць ухваленая 85 галасамі, або трыма пятымі ўсіх дэпутатаў Сэйму. У найбліжэйшы панядзелак, 16 сьнежня, у літоўскім парлямэнце можа быць створаная камісія для вывучэньня ўгрунтаванасьці абвінавачаньняў, выстаўленых Паксасу. Скандал вакол літоўскага прэзыдэнта пачаўся звыш двух месяцаў назад, калі былі апублікаваныя дакумэнты, якія сьведчаць пра сувязі Паксаса з крымінальным сьветам.
XS
SM
MD
LG