Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:34 ]  Гааскі трыбунал забараніў Слабадану Мілошавічу й Воіславу Шэшалю весьці перадвыбарчую агітацыю


ГААГА. Міжнародны трыбунал у ваенных злачынствах забараніў Слабадану Мілошавічу й Воіславу Шэшалю весьці перадвыбарчую агітацыю з турмы. Мілошавіч і Шэшаль – кандыдаты ў дэпутаты на маючых адбыцца ў Сэрбіі парлямэнцкіх выбарах. Былы прэзыдэнт Мілошавіч выставіў сваю кандыдатуру ад сацыялістычнай партыі. Шэшаль балятуецца ад нацыяналістычнай радыкальнай партыі. Распараджэньнем трыбуналу Мілошавіч і Шэшаль на 30 дзён пазбаўленыя права выступаць у мэдыях. Сэрбскія законы не забараняюць падазраваным ва ўчыненьні ваенных злачынстваў удзельнічаць у выбарах.
XS
SM
MD
LG