Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:17 ]  Бэрлюсконі спадзяецца на прарыў у пытаньні Канстытуцыі ЭЗ


РЫМ. Сільвіа Бэрлюсконі, прэм’ер-міністар Італіі, якая цяпер старшынюе ў аб'яднанай Эўропе, заявіў, што ўсё яшчэ застаецца надзея на прарыў у пытаньні падпісаньня Канстытуцыі Эўразьвязу. Бэрлюсконі сказаў (цытую) “цуды час ад часу здараюцца” (канец цытаваньня). Міністар замежных справаў Бэльгіі Луі Мішэль заявіў, што калі цягам гэтага саміту Эўразьвязу ня будзе дасягнутае паразуменьне ў пытаньні Канстытуцыі, у Эўропе пачнецца крызыс.
XS
SM
MD
LG