Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:49 ]  ЗША не зьмяняюць пазыцыі адносна "ірацкіх кантрактаў"


ВАШЫНГТОН. Як заявіў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, толькі тыя краіны, якія паслалі свае войскі ў Ірак, маюць права прэтэндаваць на фінансаваныя Злучанымі Штатамі кантракты на адбудову Іраку. Вашынгтон мае намер выдаткаваць на гэтыя кантракты 18 мільярдаў даляраў. Джордж Буш пракамэнтаваў сёньня пастанову сваёй адміністрацыі, якая прадугледжвае выключэньне Расеі, Францыі, Нямеччыны й Канады зь ліку ўдзельнікаў аднаўленчых праграм у Іраку. Паводле словаў Буша, Злучаныя Штаты па-ранейшаму спадзяюцца, што названыя краіны пагодзяцца дараваць Іраку шматмільярдныя даўгі. Раней у чацьвер амэрыканскае рашэньне скрытыкавалі канцлер Нямеччыны Гергард Шрэдэр і генэральны сакратар ААН Кофі Анан.
XS
SM
MD
LG