Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:44 ]  Рознагалосьсі ў пытаньні канстытуцыі Эўразьвязу


БЭРЛІН. Лідэры Нямеччыны й Польшчы – Гергард Шрэдэр і Аляксандар Квасьнеўскі правялі перамовы ў пытаньні праекту канстытуцыі Эўразьвязу. Бакі не змаглі пераадолець рознагалосьсяў. Нямеччына падтрымлівае праект, які памацняе ролю большых дзяржаваў пры ўхваленьні пастановаў Эўразьвязу. Аляксандар Квасьнеўскі заявіў, што Польшча ў такой сытуацыі гатовая накласьці вэта на праект эўрапейскай канстытуцыі. Праект будзе абмяркоўвацца ў ходзе саміту Эўразьвязу, які ў пятніцу пачынаецца ў Брусэлі.
XS
SM
MD
LG