Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:31 ]  Літва: сабраны подпісы для пачатку працэдуры імпічмэнту ў дачыненьні да прэзыдэнта Раландаса Паксаса

ВІЛЬНЯ. У Сэйме Літвы сабраная дастатковая колькасьць подпісаў для пачатку працэдуры імпічмэнту ў дачыненьні да прэзыдэнта краіны Раландаса Паксаса. За імпічмэнт прэзыдэнта ўжо выказаліся блізка 40 дэпутатаў Сэйму, тады як, згодна зь літоўскімі законамі, для пачатку працэдуры адхіленьня кіраўніка дзяржавы ад улады даволі 36 галасоў. Пастанова пра зьняцьце прэзыдэнта можа быць ухваленая 85 галасамі, або трыма пятымі ўсіх дэпутатаў Сэйму. У найбліжэйшы панядзелак, 16 сьнежня, у літоўскім парлямэнце можа быць створаная камісія для вывучэньня ўгрунтаванасьці абвінавачаньняў, выстаўленых Паксасу. Скандал вакол літоўскага прэзыдэнта пачаўся звыш двух месяцаў назад, калі былі апублікаваныя дакумэнты, якія сьведчаць пра сувязі Паксаса з крымінальным сьветам.
XS
SM
MD
LG