Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:53 ]  Прэзыдэнты Армэніі й Азэрбайджану гатовыя на дыялёг для ўрэгуляваньня карабаскага канфлікту


ЖЭНЭВА. У гэтым швайцарскім горадзе прэзыдэнты Армэніі й Азэрбайджану Робэрт Качар’ян ды Ільхам Аліеў абмеркавалі праблему ўрэгуляваньня карабаскага канфлікту. Сустрэча прайшла ў кулюарах саміту ААН у пытаньнях інфармацыйнага грамадзтва. Пасьля перамоваў азэрбайджанскі прэзыдэнт заявіў, што абодва бакі гатовыя працягваць дыялёг. Гэта першая сустрэча Качар’яна з Ільхамам Аліевым, які быў абраны на пасаду прэзыдэнта ў кастрычніку.
XS
SM
MD
LG