ГАЗА. Ізраільскія войскі пры падтрымцы гэлікоптараў правялі рэйд у палестынскі лягер уцекачоў Рафах непадалёк ад мяжы з Эгіптам. Калі вайскоўцы наблізіліся да дому аднаго з сябраў групоўкі Хамас, палестынцы пачалі страляць. У перастрэлцы два палестынцы былі параненыя.