НЬЮ-ЁРК. Удзельнікі Міжнароднай канфэрэнцыі ў пытаньнях зьмены клімату ўчора прыйшлі да высновы, што па-першае, тэндэнцыя глябальнага пацяпленьня сапраўды існуе, па-другое, гэтая тэндэнцыя рэальна пагражае чалавецтву. Толькі сёлета фінансавыя страты, зьвязаныя з экстрэмальнымі ўмовамі надвор’я, дасягнулі 60 мільярдаў даляраў. Генэральны сакратар ААН Кофі Анана ізноў заклікаў Расею да ратыфікацыі Кіёцкага пратаколу, які абмяжоўвае шкодныя выкіды ў атмасфэру. На думку экспэртаў, менавіта ратыфікацыя гэтага пратаколу ды рэальнае ажыцьцяўленьне ўмоваў гэтай дамовы, прывядзе да зьніжэньня тэмпаў глябальнага пацяпленьня