ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш учора правёў перамовы зь лідарамі Францыі, Нямеччыны ды Расеі ў пытаньні рашэньня ЗША прыцягваць да выкананьня кантрактаў у Іраку толькі кампаніі са Злучаных Штатаў ды дзяржаваў-сябраў кааліцыі. Цягам тэлефонных перамоваў Джордж Буш абмеркаваў магчымасьць скасаваньня запазычанасьці Іраку перад трыма дзяржавамі. Прадстаўнікі Эўракамісіі ўчора заявілі, што правядуць экспэртызу 26 кантрактаў, каб высьветліць, ці адпавядаюць яны патрабаваньням Усясьветнай гандлёвай арганізацыі. Прэсавы сакратар Белага Джому Скот Маклелан учора заявіў, што Злучаныя Штаты могуць дазволіць іншым краінам браць удзел у тэндэрах на атрыманьне ірацкіх кантрактаў толькі ў тым выпадку, калі гэтыя дзяржавы далучацца да кааліцыі.