Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:14 ]  Пэрсанал ААН у блізкім часе ня вернецца ў Ірак


НЬЮ-ЁРК. Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў ня мае намеру накіроўваць пэрсанал у Ірак, пакуль сытуацыя ў гэтай краіне істотна не палепшыцца. Пра гэта заявіў сёньня генэральны сакратар ААН Кофі Анан. Паводле словаў Анана, дапаможная місія ААН часова разьмесьціцца на Кіпры, адкуль міжнародныя экспэрты будуць рабіць паездкі ў Ірак. Анан заклікаў вайсковую кааліцыю ды ірацкія ўлады даць канкрэтныя прапановы, як ААН можа дапамагчы ў палітычнай стабілізацыі Іраку.
XS
SM
MD
LG