МАСКВА. Савет Фэдэрацыі Расеі адзінагалосна прызначыў прэзыдэнцкія выбары на 14 сакавіка 2004 году.
Таксама сёньня лідэр расейскіх камуністаў Генадзій Зюганаў абвясьціў, што ягоная партыя не прызнае афіцыйных вынікаў выбараў у Дзяржаўную думу й патрабуе новага падліку галасоў ручным спосабам. Зюганаў паінфармаваў, што папярэднія вынікі незалежнага падліку амаль 20 працэнтаў пратаколаў галасаваньня выявілі прыпіску ня менш як трох з паловаю мільёнаў бюлетэняў. Паводле зьвестак КПРФ, партыя “Яблоко” пераадолела пяціпрацэнтны бар’ер, набраўшы блізка шасьці працэнтаў галасоў.