Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:24 ]  Жэнэва: канфэрэнцыя ў пытаньні будучыні Інтэрнэту

ЖЭНЭВА. У гэтым швайцарскім горадзе распачалася канфэрэнцыя ў пытаньні будучыні Інтэрнэту, у якой бяруць удзел 12 тысяч чалавек з 150 краін сьвету. Паведамляецца пра разьбежнасьці паміж разьвітымі й разьвіванымі краінамі перш за ўсё ў пытаньні кіраваньня Інтэрнэтам. Кітай, Паўднёваафрыканская Рэспубліка, Індыя й Бразылія дамагаюцца, каб сеціва было выведзенае з-пад кантролю Злучаных Штатаў, дзе месьціцца агенцтва, якое вызначае імёны й унікальныя парамэтры інтэрнэт-пратаколаў. Некаторыя дэлегаты канфэрэнцыі прапануюць стварыць асобную структуру пры ААН, якая займалася б праблемамі Інтэрнэту.
XS
SM
MD
LG