МАСКВА. У расейскай сталіцы ў выніку тэрарыстычнага акту 6 чалавек загінулі, а 14 былі параненыя. Стан трох зь іх дактары ацэньваюць як вельмі цяжкі. Выбух здарыўся ў аўторак каля 11 гадзіны дня побач з гатэлем “Нацыяналь”, за пару сотняў мэтраў ад Крамля. Паводле інфармацыі сьледзтва, выбух учынілі дзьве або тры тэрарысткі-сьмяротніцы. Найбліжэйшым часам будзе падрыхтаваны фатаробат жанчыны, якая магла мець дачыненьне да выбуху. Гэта другі тэракт у Расеі за апошнія пяць дзён. У пятніцу ў выніку выбуху ў электрацягніку каля Есентукоў загінулі 44 чалавекі.